БЕЛ Ł РУС

Іншаземцы патаемна перавозілі праз мяжу 150 тысяч даляраў

9.02.2026 / 16:28

Nashaniva.com

Двое замежных грамадзян спрабавалі ўехаць у Беларусь з Польшчы, не задэклараваўшы буйную суму наяўных грошай. Абодвум мужчынам па 45 гадоў, і кожны з іх вёз з сабой больш за 75 тысяч даляраў, піша Генеральная пракуратура. 

Інцыдэнт адбыўся 28 студзеня. Пры запаўненні мытнай дэкларацыі мужчыны пазначылі толькі часовы ўвоз аўтамабіля і перавоз сабакі, але пра наяўныя грошы не паведамілі. Падчас праверкі, аднак, беларускія мытнікі знайшлі валюту як у асабістых рэчах, так і ў машыне. Самі іншаземцы патлумачылі гэта тым, што не былі знаёмыя з правіламі дэкларавання.

Усе грошы былі канфіскаваныя. Мужчын часова вызвалілі пад заклад сумай 11 250 рублёў з кожнага, улічыўшы, што ў іх ёсць на ўтрыманні малалетнія дзеці.

Паводле заведзеных крымінальных спраў ім можа пагражаць штраф, абмежаванне волі або пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Чытайце таксама:

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль

Сёлета пачнуць рэканструяваць прапускны пункт «Каменны Лог»

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Каментары да артыкула