БЕЛ Ł РУС

У Варшаве да Дня роднай мовы адбудзецца Дзіцячы фэст

9.02.2026 / 16:14

Nashaniva.com

22 лютага ў Варшаве адбудзецца дзіцячы фестываль «Наш кірмаш» — сямейная культурная падзея, прысвечаная Дню роднай мовы

У праграме імпрэзы для дзяцей і бацькоў:

Удзел у падзеі возьмуць паэт і перакладчык Андрэй Скурко, актор і літаратар Аляксандр Ждановіч, сямейны гурт Юстыны і Таццяны Карпіловіч, Змітра і Геральда Бартосікаў, мастачка Марына Корзун і іншыя, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Будуць працаваць беларускія выдавецтвы з асартыментам дзіцячых кніг.

Час: 22 лютага (нядзеля), 13:00—16:00. Адрас: ul. Dożynkowa 6a

Уваход вольны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула