У Смалявіцкім раёне кіроўца заснуў за рулём і ўрэзаўся ў фуру
8 лютага каля 23:15 на трасе М-1 у Смалявіцкім раёне адбылося ДТЗ.
23‑гадовы жыхар Дзяржынскага раёна ехаў за стырном Mercedes-Benz стомлены і, як мяркуецца, заснуў за рулём.
Ён сутыкнуўся з фурай, што рухалася наперадзе.
У выніку аварыі 43‑і 36‑гадовыя пасажыры аўтамабіля Mercedes-Benz былі шпіталізаваныя.