БЕЛ Ł РУС

Пашпарт Новай Беларусі атрымалі амаль 500 чалавек

8.02.2026 / 16:17

Nashaniva.com

«Мы сыходзім з таго, што чым больш будзе выдадзена пашпартоў, тым больш шанцаў на прызнанне».

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Пашпарт Новай Беларусі пачалі выдаваць у 2025 годзе (цана дакумента — 97 еўра). За мінулы год амаль 500 чалавек атрымалі яго. Такую лічбу агучыла Святлана Ціханоўская падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе.

Пашпарт пакуль не атрымаў фармальнага прызнання, але ёсць кейсы, калі ён дапамагаў людзям у працэсе легалізацыі, адзначыла Ціханоўская.

Сёлета Аб'яднаны пераход кабінет працягне працу над прызнаннем гэтага пашпарту. «Мы сыходзім з таго, што чым больш будзе выдадзена пашпартоў, тым больш шанцаў на прызнанне», — казала Ціханоўская. 

Чытайце таксама:

Пашпарты Новай Беларусі выдаваць не будуць, пакуль не праясніцца іх статус

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся

Каментары да артыкула