БЕЛ Ł РУС

Расійскія вайскоўцы пахваліліся ўдарам трохтоннай бомбай па жылым доме, дзе заставаліся людзі

8.02.2026 / 13:18

Nashaniva.com

Расійскія прапагандысцкія рэсурсы апублікавалі відэа ўдару магутнай авіябомбай ФАБ-3000 па пасёлку Каўшараўка на Харкаўшчыне. Заяўлялася, што цэллю быў «апорны пункт», аднак мясцовыя жыхары пазналі на кадрах звычайны жылы пяціпавярховік.

Удар трохтоннай авіябомбай ФАБ па «апорным пункце баевікоў» у пасёлку Каўшараўка апублікаваў тэлеграм-канал «Оперативный простор», заўважыла ASTRA.

«Выбуховае прывітанне ад ПКС РФ», — падпісана відэа.

У групе Купянскага раёна мясцовыя жыхары апазналі атакаваны дом — №67, а таксама напісалі, што ў падвале хаваліся людзі. Паводле іх слоў, ад двух пад’ездаў дома нічога не засталося.

Адна з жыхарак дома №67 паведаміла ASTRA, што ў момант атакі там заставалася 4 чалавекі. Двое з іх — пара пенсіянераў Вольга і Дзмітрый Бабровы. Паводле яе слоў, ім за 60 гадоў, яны не сталі выязджаць з абложанага горада. «Сказалі, будзем дома да апошняга. Дом на палях, можа быць, яны жывыя», — расказала суседка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула