БЕЛ Ł РУС

Апублікаванае відэа з месца замаху на генерала ГРУ Аляксеева

8.02.2026 / 10:34

Nashaniva.com

ФСБ Расіі паказала запісы з камер назірання, зробленыя пасля стральбы ў першага намесніка начальніка ГРУ Уладзіміра Аляксеева ў Маскве. На кадрах бачны падазраваны ў забойстве.

Паводле версіі следства, пасля здзяйснення злачынства мужчына выкінуў пісталет у сумёт і на грамадскім транспарце з'ехаў.

Самога моманту стрэлу на апублікаваных запісах няма.

Раней стала вядома пра затрыманне падазраванага ў выкананні замаху. Паводле ФСБ, гэта грамадзянін Расіі 65‑гадовы Любамір Корба. Яго затрымалі ў Дубаі і даставілі ў Маскву. 

Устаноўлены, сцвярджае ФСБ, і яго памочнікі. У Маскве быў затрыманы Віктар Васін, 1959 года нараджэння. А Зінаіда Серабрыцкая, 1971 года нараджэння, паводле ФСБ, паспела выехаць ва Украіну.

Намесніка кіраўніка ГРУ Уладзіміра Аляксеева спрабавалі забіць 6 лютага каля 7‑й гадзіны раніцы — у ліфтавым холе яго дома на Валакаламскай шашы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула