БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, хто будзе прадстаўляць Украіну на Еўрабачанні-2026

8.02.2026 / 08:45

Nashaniva.com

Члены журы аддалі спявачцы максімальныя 10 балаў, ад гледачоў яна таксама атрымала 10, піша «Суспільне».

Што вядома пра Leléka

Leléka — псеўданім украінскай спявачкі, аранжыроўшчыцы і кінакампазітаркі Вікторыі Лялека.

Нарадзілася яна ў горадзе Шахцёрскае на Днепрапятроўшчыне. Скончыла Нацыянальны ўніверсітэт тэатра, кіно і тэлебачання імя І. К. Карпенкі-Карага ў Кіеве; падчас навучання працавала акторкай у Маладым тэатры. У 2016 годзе пераехала ў Берлін, дзе заснавала этна-джазавы гурт Leléka, вывучала джазавы вакал у кансерваторыі Дрэздэна і пасля атрымала магістарскую адукацыю па кінакампазіцыі.

Паралельна развівае сольны арт-праект Donba₴grl, а ва Украіне таксама вядомая як аўтарка музыкі да серыяла «І будуць людзі».

Песня «Ridnym» распавядае пра ўнутраны стан змен, прыняцце страху і рух наперад у момант, калі звыклыя апоры знікаюць. У кампазіцыі спалучаюцца фолк-джазавыя элементы, арт-поп і электроннае гучанне, а таксама струнны аркестр і бандура.

Пра «Еўрабачанне-2026»

Юбілейны, 70‑ы песенны конкурс «Еўрабачанне» пройдзе ў Вене. Фінал запланаваны на 16 мая.

Удзел у спаборніцтве возьмуць 35 краін, 30 з якіх будуць змагацца ў паўфіналах.

Беларусь не будзе ўдзельнічаць у «Еўрабачанні-2026», паколькі Белтэлерадыёкампанія застаецца пад санкцыямі Еўрапейскага вяшчальнага саюза. У 2021 годзе краіну пазбавілі сяброўства ў арганізацыі праз парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць медыя. Хоць першапачатковы тэрмін бана складаў тры гады, у 2024 годзе саюз зрабіў ізаляцыю бестэрміновай, заявіўшы, што сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі не палепшылася. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула