Сіманьян заснавала прэмію імя свайго памерлага мужа Тыграна Кеасаяна. Каму будзе даваць?
Вядомая расійская прапагандыстка, галоўная рэдактарка RT Маргарыта Сіманьян абвясціла пра заснаванне прэміі імя свайго памерлага мужа, прапагандыста Тыграна Кеасаяна.
Першую прэмію яна прысудзіла арэнбургскім выхавацелькам, якія абаранілі дзяцей ад мужчыны з нажом. «Прэмію я асабіста буду выдаваць вось такім людзям, як гэтыя выхавацелькі. Гэта значыць проста добрым, правільным людзям», — напісала прапагандыстка.
Ніякага журы не будзе, прэмію Сіманьян «добрым, правільным людзям» будзе даваць сама. Яна кажа, што яе муж не хацеў бы ніякага журы.
Сума прэміі складзе 1 млн расійскіх рублёў (13 тысяч даляраў).
Сіманьян будзе выдаваць яе «па меры з’яўлення такіх гісторый», але не радзей, чым 10 разоў на год.