БЕЛ Ł РУС

У Клецкім раёне мужчына ўпаў у калодзеж

7.02.2026 / 18:47

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 7 лютага ў аграгарадку Нагорнае Клецкага раёна на тэрыторыі прыватнага дома.

Скрыншот з відэа

Калі ратавальнікі прыехалі на месца, высветлілася, што мужчына знаходзіцца на глыбіні каля 10 метраў.

Ён праводзіў рамонт помпы і ў выніку абрыву вяровачнай лесвіцы ўпаў на дно калодзежа. Сын, убачыўшы гэта, спрабаваў дапамагчы бацьку самастойна, але безвынікова.

Супрацоўнікі МНС апусцілі мужчыну ратавальны пояс са страхоўкай і выцягнулі на паверхню. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула