БЕЛ Ł РУС

Выйшаў зборнік выбраных вершаў Насты Кудасавай

7.02.2026 / 09:28

Nashaniva.com

Выдавецтва «Камунікат» выпусціла ў серыі «Паэты планеты» кнігу выбранага Насты Кудасавай «Лірыка».

У зборнік увайшло 100 вершаў — ад тэкстаў 2001 года да найноўшых твораў. Прэзентацыя новага выдання адбудзецца 15 лютага на паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце», піша Bellit.info.

Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак сучаснай беларускай літаратуры. Яе творчасць спалучае вернасць класічнай форме са смелай вобразнасцю і выключнай чуласцю да слова. Кнігі вершаў «Маё невымаўля» і «Побач» прынеслі аўтарцы прэстыжныя літаратурныя ўзнагароды і шырокую чытацкую любоў. Нарадзілася ў Рагачове, цяпер жыве ў Гдыні.

Аўтарка падзялілася навіной у сацсетках і падзякавала рэдактару Андрэю Хадановічу, выдаўцу Яраславу Іванюку і ўсім, хто спрычыніўся да з’яўлення новай кнігі.

Першая прэзентацыя адбудзецца ў Варшаве падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова 15 лютага ў 17:40 (Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal. 11

Кнігу можна будзе набыць на фестывалі, а таксама ў анлайн-кнігарні выдавецтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула