БЕЛ Ł РУС

Падчас абмену палоннымі вызвалілі былога беларускага вайскоўца Генадзя Шчэрбаня, якога Расія ўтрымлівала амаль чатыры гады

7.02.2026 / 02:51

Nashaniva.com

Падчас абмену палоннымі, які Украіна і Расія правялі 5 лютага, вызвалілі былога беларускага вайскоўца Генадзя Шчэрбаня. Ён правёў у расійскім палоне амаль чатыры гады. Пра гэта ў сацыяльных сетках напісала яго дачка Наталля Пятровіч, заўважыла «Радыё Свабода».

Генадзь Шчэрбань з дачкой Наталляй Пятровіч. Архіўнае фота

Генадзю Шчэрбаню 57 гадоў. Ён этнічны ўкраінец. На пачатку 1990‑х яго як вайскоўца перавялі служыць у Беларусь — у Брэсцкую, потым у Гродзенскую вобласць. У 2000 годзе Шчэрбань пайшоў у адстаўку ў званні маёра. У 2017‑м разам з жонкай зноў паехаў жыць ва Украіну, у Гастомель пад Кіевам. Шчэрбань — грамадзянін Беларусі, ва Украіне мае пастаянны дазвол на жыхарства.

Апошні раз перад палонам Генадзь Шчэрбань выходзіў на сувязь 16 сакавіка 2022 года. Прыгарад Кіева ўжо акупавалі расійскія войскі. У Гастомелі заставаліся трое жыхароў. Шчэрбань заставаўся ў пасёлку прыгледзець за хворай пажылой суседкай. 16 сакавіка ён пайшоў карміць жывёлу і не вярнуўся ў дом. Пазней вызваленыя з палону ўкраінцы расказалі родным, што Генадзь Шчэрбань знаходзіцца ў палоне.

У 2023 годзе дачка Генадзя Шчэрбаня расказвала «Радыё Свабода» пра спробы вярнуць бацьку праз Беларусь.

Чытайце таксама:

«Я дакладна ведаю, што тата жывы»: беларуска шукае зніклага ў Бучы бацьку

З расійскага палону вярнуўся ўкраінскі вайсковец, якога тры гады лічылі загінулым і нават пахавалі

Украіна вярнула дамоў 157 ваеннапалонных

У Абу-Дабі дамовіліся пра абмен 314 ваеннапалоннымі

Каментары да артыкула