У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ
Увечары 6 лютага 2026 года на знакамітым міланскім стадыёне «Сан-Сіра» адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXV зімовых Алімпійскіх гульняў, якая распачала больш чым двухтыднёвае спартыўнае свята ў Мілане і Карціна-д’Ампеца.
Фота: AP
Акрамя галоўнай цырымоніі ў Мілане, паралельныя ўрачыстыя мерапрыемствы адбываліся ў гарадах Прэдаца, Лівінья і Карціна-д'Ампеца — месцах, дзе пройдуць алімпійскія спаборніцтвы.
Фота: AP
Фота: AP
Фота: AP
Цырымонію ў Мілане адкрыла выступленне артыстаў балету тэатра «Ла Скала».
Фота: AP
Фота: AP
Фота: AP
Арганізатарам цырымоніі выступіла кампанія Balich Wonder Studio, кіраўнік якой Марка Баліч спрадзюсіраваў 14 алімпійскіх цырымоній. Як і заўсёды у падобных выпадках, арганізатары выкарыстоўвалі адсылкі да сімвалаў і культуры Італіі.
Упершыню ў гісторыі былі ўсталяваныя адразу дзве чашы з алімпійскім агнём: адна размешчаная ў Мілане на Арцы Міру, а другая — у Карціна-д’Ампеца на П’яца Дзібона, у самым сэрцы горада ў гарах.
Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла, які адкрываў гульні. Фота: AP
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс з жонкай. Фота: Susana Vera/Pool Photo via AP
Фота: AP
Гульні працягнуцца да 22 лютага. У іх удзельнічаюць каля 2900 спартсменаў з усяго свету. Беларускіх удзельнікаў сямёра, усе яны жанчыны і выступаюць, як і расійскія спартсмены, у нейтральным статусе. У парадзе нацыянальных камандаў, прадстаўленых на гульнях, беларусы, як і на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе, не ўдзельнічалі.
Фота: AP
Чытайце таксама:
Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-2026
Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра
Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў