БЕЛ Ł РУС

У Гомелі выявілі фальшывыя 20 фунтаў стэрлінгаў

6.02.2026 / 14:57

Nashaniva.com

Мужчына прыйшоў у банк, каб здаць валюту. Купюра 20 фунтаў стэрлінгаў — прыцягнула асаблівую ўвагу касіркі. Спецыялістка націснула трывожную кнопку.

Мужчына растлумачыў, што працаваў у літоўскай кампаніі і займаўся міжнароднымі перавозкамі. Заробак атрымліваў у еўра. У Вялікабрытаніі частку грошай абмяняў на фунты.

Банкноту канфіскавалі і прызначылі судовую тэхнічную экспертызу дакументаў.

На адваротным баку купюры змешчаны партрэт мастака-пейзажыста Уільяма Тэрнера

Згодна з заключэннем эксперта, купюра выраблена не банкаўскім дваром, а хутчэй за ўсё надрукаваная на прынтары, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула