Адмянілі «Песню года Беларусі»
Cёлета традыцыйная прэмія ўручацца не будзе.
«Песня года Беларусі — 2025». Фота: «Мінская праўда»
Пра адмену распавёў у інстаграме лідар беларускага рок-гурта Skynet Іван Панамароў. Ён актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне, нават прысвяціў песню «Я жывы» сябру, які ваяваў на баку Расіі (і загінуў у 2024 годзе пад Харкавам).
Лідар беларускага рок-гурта Skynet Іван Панамароў
На «Песні года Беларусі — 2026» рок-гурт Skynet планаваў спяваць песню «Мой сын», якая набрала на «Яндэкс.Музыка» 2 мільёны праслухоўванняў. Іван напісаў у сторыс, што яму вельмі шкада, што музычная прэмія сёлета не адбудзецца.
Тое, што прэмію сапраўды адмянілі, пацвердзіла і некалькі іншых беларускіх артыстаў. Па іх словах, прычыны адмены ім не агучылі.
Звычайна музычная прэмія праходзіць вясной, а яе арганізацыяй займаецца тэлеканал АНТ.
Чытайце таксама:
Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»
Nevika спявае на беларускай мове, але часам яе песні збіраюць больш праслухоўванняў у Расіі