БЕЛ Ł РУС

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра

6.02.2026 / 12:05

Nashaniva.com

У раскладзе беларускіх тэлеканалаў Зімовай Алімпіяды пакуль няма.

Фота: Maja Hitij/Getty Images

Сёння а 22‑й па мінскім часе ў Мілане на стадыёне «Сан-Сіра» адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Зімовай Алімпіяды.

На цырымоніі выступяць італьянскі тэнар Андрэа Бачэлі, амерыканская спявачка Мэрая Кэры і італьянская спявачка Лаўра Паўзіні.

У раскладзе беларускіх тэлеканалаў Зімовай Алімпіяды пакуль няма. «Беларусь-5» плануе ў гэты час паказваць турнір спартыўных адзінаборстваў і матч чэмпіянату Іспаніі па футболе «Сэльта» — «Асасуна».

На заўтра таксама трансляцый не запланавана, хоць будуць выступаць Ганна Каралёва ў лыжных гонках і Марына Зуева (канькі)

Тэлеканал «Спорт-ТБ-Беларусь» чэмпіянат Польшчы па футболе, прычым любімую каманду прэзідэнта Польшчы, «Спорт-ТБ» — чэмпіянат Італіі.

Можа, да вечара нешта вырашыцца.

Глядзець трансляцыі можна на афіцыйным сайце Алімпіяды.

Звычайна для кожнай краіны — свой слот, і прагляды бясплатныя. Алімпіяду ў Парыжы-2024 таксама ў інтэрнэце транслявалі Еўраспорт-1 і Еўраспорт-2.

У Расіі Гульні будзе трансляваць партал Okko.

У кожнай краіне ёсць свой вяшчальнік, які мае правы на паказ. У Польшчы гэта TVP, Літве — LRT, Латвіі — LTV, Германіі — ARD, ZDF, Францыі — France Television, ЗША — NBC.

Там трансляцыі бясплатныя, магчыма, дастаткова зарэгістравацца пакінуўшы мэйл і адзін раз зайшоўшы па спасылцы.

Чытайце таксама:

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-2026

Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў

Беларускія біятланісты не трапілі на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе

Каментары да артыкула