Сёння ў Вільні адбудзецца прэзентацыя рамана Марыі Пархімчык «Эйфарыя»
Пісьменніца раскажа, як стваралася кніга, чаму яна склалася менавіта такім чынам, што з гэтага сюжэту нечакана адгукаецца ў сённяшнім дні.
Марыя з задавальненнем адкажа на ўсе пытанні — акрамя, вядома, «Што хацела сказаць аўтарка?», бо на гэтае пытанне маюць адказы толькі акадэмікі і вучні сярэдніх школ.
Прыходзьце падзяліцца вашымі думкамі і ўражаннямі ад прачытанага, а нават калі не чыталі — усё роўна будзе пра што пагаварыць, запрашае «Беларуская афіша».
Мадэратар сустрэчы — Уладзіслаў Гарбацкі.
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g., 20 (18:30).
Уваход вольны.
Чытайце таксама:
Да такога не дадумаліся нават у беларускай дыктатуры. Пра што «Эйфарыя» Марыі Пархімчык