БЕЛ Ł РУС

У Гомелі прадаюць заціскачкі для хлебных боханаў. Аказваецца, і яны некаму патрэбныя

5.02.2026 / 22:04

Nashaniva.com

Выданне «Моцныя навіны» знайшло на «Куфры» незвычайную аб’яву. Жыхарка Гомеля прадае заціскачкі ад хлеба — усяго больш за 250 штук. Цана пытання — 15 рублёў.

Жанчына прызналася, што аднойчы ўбачыла падобную аб’яву ў Мінску і вырашыла паўтарыць сама. Свой «лот» яна збірала з 2023 года, а яшчэ ёй дапамагла сяброўка.

Такі тавар у асноўным купляюць для рукадзелля, але ёсць і тыя, хто шукае пэўную дату: напрыклад — дня нараджэння ці вясельнай прапановы. А яшчэ такімі заціскачкамі ўпрыгожваюць букеты.

Чытайце таксама:

Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Жанчына хацела прадаць рэчы на «Куфры» і ледзь не засталася без грошай

Каментары да артыкула