БЕЛ Ł РУС

У Азербайджане атрымалі пажыццёвыя тэрміны былы прэзідэнт і экс-спікер Нагорнага Карабаха

5.02.2026 / 13:19

Nashaniva.com

Усяго ў справе 15 фігурантаў, у тым ліку дзяржаўны міністр непрызнанага Нагорнага Карабаха Рубен Варданян.

Бакінскі вайсковы суд прысудзіў да пажыццёвага зняволення былога прэзідэнта непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Араіка Аруцюняна, піша «Настоящее время».

Акрамя Аруцюняна, пажыццёвыя тэрміны атрымалі:

Былых прэзідэнтаў НКР Аркадзя Гукасяна і Бако Саакяна прысудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі. Паводле Крымінальнага кодэкса, ім не можа быць прызначана пажыццёвае зняволенне, бо на момант вынясення прысуду мужчынам споўнілася 65 гадоў.

Абвяшчэнне прысудаў працягваецца. Усяго ў справе 15 фігурантаў, у тым ліку дзяржаўны міністр непрызнанага Нагорнага Карабаха Рубен Варданян.

Ім, у прыватнасці, інкрымінуюць падрыхтоўку і вядзенне агрэсіўнай вайны, парушэнне законаў і звычаяў вайны, генацыд, фінансаванне тэрарызму, гвалтоўны захоп улады і забойствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула