БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскай вобласці пасля перарэгістрацыі знікла палова каталіцкіх парафій

5.02.2026 / 12:25

Nashaniva.com

Адзіную ў рэгіёне грэка-каталіцкую парафію ўдалося захаваць.

Пасля праведзенай у Беларусі перарэгістрацыі рэлігійных аб'яднанняў колькасць супольнасцяў, якія маюць афіцыйны статус, значна скарацілася. Найбольш балючым гэты працэс аказаўся для католікаў у Магілёўскай вобласці — там была ліквідавана роўна палова раней зарэгістраваных рыма-каталіцкіх парафій.

Афіцыйна пра гэта не паведамляецца, але такія даныя Katolik.life атрымаў пры супастаўленні статыстыкі. Як яны заўважылі, Магілёўскі аблвыканкам апублікаваў свежыя звесткі аб рэлігійных канфесіях і колькасці супольнасцяў, зарэгістраваных у рэгіёне.

Па стане на 1 лютага 2026 года ў Магілёўскай вобласці зарэгістраваны і дзейнічаюць 12 рыма-каталіцкіх супольнасцяў. Да пачатку перарэгістрацыі, па дадзеных Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, такіх было ў рэгіёне 24.

1 грэка-каталіцкая супольнасць, якая раней дзейнічала на Магілёўшчыне, захавалася пасля перарэгістрацыі. Якія менавіта 12 рыма-каталіцкіх парафій былі ліквідаваныя, інфармацыі на афіцыйных рэсурсах Касцёла няма.

У Віцебскай вобласці засталося 85 рыма-каталіцкіх супольнасцяў замест 94, як было раней. У Брэсцкай вобласці — 60 замест 66. Аднак там, як і ў іншых рэгіёнах, інфармацыя яшчэ актуалізуецца.

У цэлым у Беларусі былі ліквідаваныя каля 60 рыма-каталіцкіх парафій. Найбольш верагодная прычына — недастатковая колькасць вернікаў, неабходная па новых правілах для рэгістрацыі супольнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула