БЕЛ Ł РУС

Жыхар Гродна на працягу пяці месяцаў псаваў клеем чужыя аўтамабілі

5.02.2026 / 12:12

Nashaniva.com

З 19 мая па 26 кастрычніка мужчына без дай прычыны неаднаразова наносіў клей на аўтамабілі Mercedes-Benz B-170 і Seat Leon, прыпаркаванымі ў адпаведнасці з усімі правіламі ў двары дома па праспекце Будаўнікоў.

За гэты час былі пашкоджаныя пярэднія дзверы, молдынг шкла, абліцоўка вонкавай ручкі пярэдніх дзвярэй і іншыя часткі аўтамабіля. Пацярпелым была прычынена шкода на 3500 рублёў.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны поўнасцю прызнаў сваю віну, шчыра раскаяўся ў зробленым, добраахвотна кампенсаваў шкоду, прычыненую злачынствамі.

Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў мужчыну вінаватым у хуліганстве, ён аштрафаваны 80 базавых велічынь (3600 рублёў). 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула