БЕЛ Ł РУС

Яўген Смарыгін атрымаў украінскае грамадзянства

5.02.2026 / 11:06

Nashaniva.com

Артыст жыве ва Украіне больш за 15 гадоў. 

Беларускі актор, тэлевядоўца, сцэнарыст і прадзюсар Яўген Смарыгін атрымаў грамадзянства Украіны, піша «Свабода».

«Я ўжо таксама ўкраінец. Мне ўжо грамадзянства надалі», — сказаў Яўген Смарыгін у відэазапісе, які размясціў на сваёй старонцы ў Facebook кіеўскі эзатэрык Андрэй Дуйко.

Яўген Смарыгін раней паведамляў, што здаў іспыт па ўкраінскай мове, каб атрымаць грамадзянства Украіны. Ён жыве ва Украіне больш за 15 гадоў, ажаніўся з украінскай грамадзянкай, з якой яны выхоўваюць трох дзяцей.

У Беларусі быў удзельнікам КВЗ, вёў некалькі забаўляльных праектаў на дзяржаўным тэлеканале АНТ — у 2009 годзе ён атрымаў дзяржаўную прэмію «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшы вядоўца музычна-забаўляльнай праграмы».

Здымаўся ў мастацкіх фільмах, вёў перадачы на расійскіх тэлеканалах.

Ва Украіна з 2015 году ўдзельнічае ў праектах «Дызель Студыя» — творчага аб'яднання колішніх удзельнікаў украінскіх каманд КВЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула