БЕЛ Ł РУС

Хлопца затрымалі за стварэнне фэйкавага акаўнта міліцыі ў сацсетках

5.02.2026 / 09:06

Nashaniva.com

Ён перастаўляў туды паведамленні з афіцыйных акаўнтаў МУС.

Прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне 19‑гадовага жыхара Гомеля, які стварыў фэйкавы акаўнт беларускай міліцыі ў тыктоку. На акаўнт «Міліцыя Беларусі» падпісаліся больш за 3 тысячы чалавек.

Для напаўнення старонкі хлопец выкарыстоўваў кантэнт з афіцыйных крыніц МУС.

Малады чалавек патлумачыў, што стварыў акаўнт, каб пазней перайменаваць старонку і манетызаваць яе, а на грошы купіць аўтамабіль BMW.

Ідзе праверка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула