БЕЛ Ł РУС

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў

5.02.2026 / 09:04

Nashaniva.com

У Беларусі пашыраны пералік асоб, якія падлягаюць абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі. Зроблена гэта законам ад 2 лютага 2026 года № 130-З. Ён апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале.

Напрыклад, дактыласкапіі будуць падлягаць такія катэгорыі грамадзян Беларусі (за выключэннем непаўналетніх да 14 гадоў і асобаў старэйшых за 75):

— якія набылі грамадзянства (падданства) замежнай дзяржавы або атрымалі дазвол на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, якія праінфармавалі пра гэта органы ўнутраных спраў або дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы Беларусі ва ўстаноўленым парадку;

— якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і сталі на консульскі ўлік грамадзян, якія аформілі выезд для пастаяннага пражывання (аформілі пастаяннае пражыванне) за межамі Беларусі, у дыпламатычных прадстаўніцтвах або консульскіх установах Беларусі.

Гэта новаўвядзенне ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2027 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула