БЕЛ Ł РУС

Моцныя маразы адступілі. Ніжэй за 20 градусаў амаль няма

5.02.2026 / 08:25

Nashaniva.com

Па стане на 08:00 раніцы чацвярга толькі ў Езярышчы фіксуецца мінус 21,3°С, у Віцебску мінус 20°С.

Найхаладней, як бачна з карты Белгідрамета, на Віцебшчыне і ўсходзе Магілёўскай вобласці. Так, на Шклоўшчыне да мінус 18°С, на метэастанцыі «Вялікі Межнік», дзе 14 студзеня было мінус 29,7°С, сёння раніцай — мінус 17,9°С.

У Мінску а восьмай раніцы — мінус 11,8°С, на адным з беларускіх палюсоў холаду — метэастанцыі «Палескі» — 7,2°С, у Клічаве мінус 12°С.

Пасля 10‑й раніцы Белгідрамет апублікуе карту мінімумаў гэтай ночы.

Сёння днём па Беларусі максімальная тэмпература паветра -4..-10°С, па паўночным усходзе да -12°С, у паўднёва-заходніх раёнах -0..-3°С.

 У Мінску сраніцай -10..-12°С, днём -8..-10°С, увечары -6..-8°С. 

Заўтра ў некаторых раёнах нават будзе адліга.

Пакуль самай халоднай ноччу ў гэтым годзе ў Беларусі была ноч на 2 лютага. На станцыі «Палескі» было мінус 31,1°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула