БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ў ДТЗ загінула пенсіянерка, кіроўца з'ехаў

4.02.2026 / 16:09

Nashaniva.com

Выпадак адбыўся 4 лютага каля 13:05.

Фота: LookByMedia

За рулём аўтамабіля GAZ знаходзіўся 23‑гадовы хлопец.

Каля дома №16 на вуліцы Карла Маркса ён рухаўся заднім ходам і, не пераканаўшыся ў бяспецы, наехаў на 73‑гадовую жанчыну. Нягледзячы на намаганні медыкаў, пацярпелая памерла на месцы здарэння.

Кіроўца з месца аварыі з'ехаў, але хутка быў затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула