БЕЛ Ł РУС

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску

4.02.2026 / 15:41

Nashaniva.com

Пры затрыманні яго збілі сілавікі.

Фота: RusNews

Расійскага коміка Арцемія Астаніна сёння прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Астаніна затрымалі ў сакавіку пры спробе перасячэння мяжы з Беларуссю і даставілі ў Маскву. Пры затрыманні яго збілі сілавікі. Расфінманіторынг уключыў коміка ў рэестр «тэрарыстаў і экстрэмістаў». Астанін віны не прызнаў, піша Astra.

«Пачнём з таго, што я панёс вельмі сур’ёзную шкоду здароўю. Мяне выкралі з Мінска незаконным чынам, не выставіўшы мне ніякіх абвінавачанняў. Проста людзі ў цывільным выкралі мяне з аэрапорта, каб перадаць у Расію. Але па дарозе з Мінска ў Смаленск мы зрабілі прыпынак у лесе, дзе мяне жорстка збілі, зламалі хрыбетнік, білі токам, некалькі разоў спрабавалі зарэзаць — але, на шчасце, гэтага не адбылося, і я ўсё яшчэ маю магчымасць стаяць тут і гаварыць», — сказаў ён падчас апошняга слова.

Падставай для крымінальнага пераследу сталі два жарты, якія прагучалі падчас выступлення. Справу па артыкуле аб распальванні нянавісці або варожасці завялі з-за маналога пра мужчыну без ног, які следства расцаніла як знявагу годнасці ўдзельніка баявых дзеянняў. Сам Астанін настойвае, што жарт быў пра «жабрака» на скейтбордзе і не меў ніякага дачынення да ўдзельнікаў «СВА».

Акрамя таго, коміку інкрымінавалі абразу пачуццяў вернікаў — з-за жарту пра Ісуса Хрыста. Абвінавачанне сцвярджала, што Астанін нібыта дзейнічаў у складзе «арганізаванай групы», якая наўмысна зладзіла выступленне з жартамі пра рэлігію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула