БЕЛ Ł РУС

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей

4.02.2026 / 15:26

Nashaniva.com

Музей сучаснага мастацтва ў Віцебску абзавёўся незвычайным талісманам.

Супрацоўнікі прытулілі бяздомнае кацяня, што адразу выклікала цікавасць у наведвальнікаў. Цяпер многія спяшаюцца падзяліцца сэлфі з дружалюбнай жывёлай, піша Blizko.by.

Экскурсіі пад муркатанне Марсы ўжо сталі трэндам музея.

У музей кошка трапіла па чыстай выпадковасці — схавалася пад яго дахам падчас дажджу. Кацяня абагрэлі, падлячылі і вырашылі пакінуць.

Як адзначаюць супрацоўнікі, «Марса — гэта такі агульны ўлюбёнец, да якога можна падысці і пагуляць. Гэта талісман нашага музея, бо яна прыцягвае да нас наведвальнікаў, асабліва дзятву. Да таго ж яна яшчэ і ахоўвае нашы залы, нашы экспанаты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула