БЕЛ Ł РУС

Былая жонка Біла Гейтса выказалася наконт яго кантактаў з Эпштэйнам

4.02.2026 / 14:54

Nashaniva.com

Пасля публікацыі файлаў Эпштэйна, у якіх фігуруе імя былога кіраўніка Microsoft Біла Гейтса, яго былая жонка Мелінда выказалася ў падкасце National Public Radio.

Bryan Bedder/Getty Images for Bloomberg Philanthropies

Яна заклікала былога мужа адкрыта адказаць на пытанні пра яго кантакты з асуджаным злачынцам Джэфры Эпштэйнам, а таксама заявіла, што адчувае «неверагодную смуту», піша Bild.

Мелінда Гейтс сказала: «Ніводная дзяўчынка ніколі не павінна была апынуцца ў той сітуацыі, у якую іх прывёў Эпштэйн, — незалежна ад таго, што адбывалася з усімі рознымі людзьмі вакол яго. Ніводная дзяўчынка. Гэта проста разрывае сэрца. […] Я спадзяюся, што для гэтых цяпер ужо дарослых жанчын будзе справядлівасць. […] Тое, праз што яны прайшлі, проста немагчыма ўявіць».

Навіны пра файлы Эпштэйна выклікаюць у Мелінды цяжкія асабістыя ўспаміны — пра яе ўласнае юнацтва, пра час, калі яе дочкі былі ва ўзросце ахвяр, а таксама пра «вельмі, вельмі балючыя часы» ў яе шлюбе з Гейтсам. Пра згадванні яго імя ў файлах Эпштэйна яна кажа: «Гэтыя пытанні — справа гэтых людзей і майго былога мужа. Яны павінны адказваць на гэта, а не я».

Біл і Мелінда Гейтс былі ў шлюбе з 1994 па 2021 год. Прычынай разводу Мелінда назвала здрады свайго мужа і яго сяброўства з Эпштэйнам. Пазней Біл Гейтс назваў гэтае сяброўства памылкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула