БЕЛ Ł РУС

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю

4.02.2026 / 09:16

Nashaniva.com

На некалькі дзён цана на метал знізілася за пяць тысяч даляраў і дасягнула нават $4400.

Фота: Osaka / Wayne Studio / Getty Images

Цана золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю. Ф'ючарсы некалькі гадзін таму таргаваліся па 5100 даляраў за унцыю, цяпер цана апусцілася да 5083 даляраў.

За ўвесь 2025 год золата падаражэла на 64 працэнты, у пачатку 2026 года рост складаў амаль 20 працэнтаў.

Так, у сярэдзіне снежня 2025 года метал каштаваў 4500 даляраў за унцыю, у мінулы панядзелак, 26 студзеня, золата ўзяло планку 5000 даляраў і працягвала даражэць шалёнымі тэмпамі: аўторак — 5100, серада раніцай — 5200, серада (дзень) — 5300 даляраў, у чацвер наблізілася да 5600, але потым пачалося падзенне. 

Дональд Трамп заявіў пра намер вылучыць Кевіна Уорша на пасаду кіраўніка Федэральнай рэзервовай сістэмы. Уорш вядомы сваёй жорсткай пазіцыяй у барацьбе з інфляцыяй, і рынкі ўспрынялі гэта як канец чаканняў слабога даляра. Амерыканская валюта прыкметна ўмацавалася, што аўтаматычна ўдарыла па золаце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула