БЕЛ Ł РУС

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

3.02.2026 / 23:41

Nashaniva.com

У вёсцы Баранцы ў Ашмянскім раёне проста каля хат знаходзяцца невялікія могілкі з маленькімі крыжамі. Гэтае дзіўнае месца заўважыў падчас каляды пробашч касцёла ў Жупранах ксёндз Артур Ляшнеўскі і выклаў відэа з мясцовай жыхаркай, якая клапоціцца пра даўнія могілкі, заўважыла выданне Katolik.life.

Бабуля Яніна расказала, што тут пахаваныя 10 немаўлят, якія памерлі ва ўзросце да аднаго года, а таксама трое дарослых. Пэўны час месца было закінутае, але жанчына расчысціла яго і цяпер штогод ва ўрачыстасць Усіх святых запальвае тут свечкі.

Аднак з відэа не было зразумела, чаму гэтых дзяцей і дарослых пахавалі асобна. Відаць, раней тут быў ускраек вёскі, а потым суседнія надзелы забудавалі.

У каментарах патлумачылі: у гэтым рэгіёне калісьці быў звычай асобна хаваць памерлых, якія не былі ахрышчаныя. Таму большасць — немаўляты, што не дажылі да хросту. Такія месцы ў народзе называлі «магілачкі».

Чытайце таксама:

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму. Вось як яна выглядала

У Заляшанах ушанавалі памяць беларусаў, забітых на Падляшшы ў 1946 годзе

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква

Каментары да артыкула