У «Мінск-Свеце» прарвала трубу з халоднай вадой. Вуліцу затапіла ВІДЭА
Як паведамілі ў «Мінскводаканале» агенцтву «Мінск-Навіны», аварыя здарылася каля 18:00 на вуліцы Савіцкага, 23.
Скрыншот з відэа
Пашкоджанні аператыўна ліквідавалі, адключэнне вады ў спажыўцоў на гэтай вуліцы не зафіксавана.
Пасля сыходу вады тэхніка раённага «Рамаўтадара» апрацавала ўчастак соллю.