БЕЛ Ł РУС

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?

3.02.2026 / 13:04

Мікола Бугай

абмяркоўвайце!

Выбар Дудзя першым — перажытак каланіяльнага мыслення. А галоўнае — нашто? Разважае Мікола Бугай.

Марыя Калеснікава. Скрыншот з відэаінтэрв'ю Юр'я Дудзю

Марыя Калеснікава дала вялікае відэаінтэрв'ю расійскаму блогеру Юр'ю Дудзю. Паважаю Дудзя. Не толькі за яго размовы з расійскімі дзеячамі, але і за яго беларускі кантэнт. Ён зрабіў геніяльны фільм, складзены з інтэрв’ю з беларусамі, добрыя гутаркі з беларусамі Пуцілам, Камісаранкам і Усовічам. Гэтае інтэрв’ю таксама нармальнае. У глыбіню Дудзь не ішоў, бо ён працуе ў разліку на «добрых рускіх», веды якіх пра Беларусь не такія глыбокія. «Могут заключенные в Беларуси заказать себе еду в камеру? Суши там, все такое?..»

Для беларусаў у інтэрв’ю няма асабліва нічога новага, для расіян — карысна паслухаць.

Перад тым Калеснікава дала інтэрв’ю «Нямецкай хвалі» (я маю на ўвазе відэагутаркі). Немцам — яшчэ можна зразумець, бо яны яе прытулілі.

Але яе пакуль не было ні ў «Току», ні ў «ЧестНоке», ні ў «Звычайным ранку», ні ў «Мы вернемся», «Ператром» — а беларускіх пляцовак шмат, не толькі гэтыя.

Маша, ты ж наша. «Добрыя рускія» — як мэтавая аўдыторыя? Нашто? Гульня на чужых палях палітычна бессэнсоўная.

Да Дудзя ісці трэба? Трэба, мусова, канечне! Але пасля сваіх. Позна не будзе.

Для мяне выбар Дудзя першым — перажытак каланіяльнага мыслення. Я не магу сабе ўявіць, каб украінскі, літоўскі, польскі ці фінскі палітык стартавыя інтэрв’ю даў не нацыянальным СМІ, а расійскім. Непатрыятычнасць — гэта кляймо і прысуд для любога палітыка. Для мяне выбар Калеснікавай Дудзя — гэта непатрыятычна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула