Самотны шэрынгавы ровар быў заўважаны на праспекце Незалежнасці
Ён стаіць на прыпынку «Плошча Калініна» ў Першамайскім раёне сталіцы. Хутчэй за ўсё, яго пакінулі выпадкова.
Фота: адміністрацыя Першамайскага раёна
Рана ці позна аператары знайшлі б яго па GPS і забралі на зімовае захоўванне, каршэрынгавыя паслугі з роварамі і самакатамі спыняюцца ў канцы восені і аднаўляецца вясной.
Аднак адміністрацыя раёна вырашыла дапамагчы ровару вярнуцца дадому і перадала каардынаты службе падтрымкі.