БЕЛ Ł РУС

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»

3.02.2026 / 10:54

Nashaniva.com

Культурніцка-адукацыйная ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Рашэнне МУС датавана 29 студзеня.

Галоўная старонка сайта «Будзьмы»

Сёння новая пазіцыя ўнесена ў адпаведны пералік.

«Група грамадзян, якія ўваходзяць у экстрэмісцкае фарміраванне «Будзьма беларусамі!», ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць», — гаворыцца ў дакуменце.

Указана, што да ініцыятывы маюць дачыненне Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

У пералік унесены сайт budzma.org, а таксама рэсурсы ініцыятывы ў розных сацыяльных сетках і мэсэнджэрах, адрасы электроннай пошты, акаўнт у PayPal і «лагатып у выглядзе графічнага малюнка, які паказвае схематычнае адлюстраванне трох чалавечых сілуэтаў белага колеру на чырвоным фоне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула