БЕЛ Ł РУС

Нямецкі банк адказаў на словы Марыі Калеснікавай пра блакіроўку рахунку

3.02.2026 / 10:31

Nashaniva.com

Банк Commerzbank адказаў на запыт Deutsche Welle, чаму быў заблакаваны нямецкі рахунак былой беларускай палітзняволенай Марыі Калеснікавай, пакуль яна адбывала пакаранне ў калоніі.

Фота: Soeren Stache picture alliance via Getty Images

Нямецкі Commerzbank, дзе ў Марыі Калеснікавай быў рахунак да яе арышту ў Беларусі, у каментары для DW Беларусь адказаў, што не могуць каментаваць адносіны з асобнымі кліентамі.

У банку таксама ўдакладнілі, што запыты на аднаўленне рахунку перадаюцца ў адпаведны аддзел для разгляду, які пасля, як правіла, звязваецца з кліентам.

«У цэлым мы можам сказаць, што працягваем абслугоўваць кліентаў — грамадзян Беларусі, калі яны пражываюць у Еўрапейскім саюзе і маюць дзейны дазвол на жыхарства ў той краіне ЕС, у якой яны пражываюць», — растлумачыў прадстаўнік Commerzbank.

На мінулым тыдні Марыя Калеснікава заявіла, што пакуль яна сядзела ў калоніі, яе рахунак у Commerzbank быў заблакаваны і звязала гэта з санкцыямі супраць Беларусі.

«Даволі пацешная гісторыя. У мяне быў рахунак у Commerzbank 17 гадоў [Марыя жыла ў Германіі з 2008 года — НН]. Калі я была ў калоніі, натуральна, я не магла ім кіраваць. І ў нейкі момант яго заблакавалі. Цяпер мой рахунак заблакаваны, і ў мяне няма доступу да яго праз санкцыі супраць Беларусі. Я таксама з Беларусі, і гэта закранае і мяне, хоць я цяпер у Германіі са сваім [заблакаваным] рахункам, які быў адкрыты 17 гадоў таму. І я пакуль нічога не магу з гэтым зрабіць», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула