БЕЛ Ł РУС

У васьмі раёнах Гомельскай вобласці адмянілі падвоз дзяцей з вёсак у школы

3.02.2026 / 09:47

Nashaniva.com

Прычына — моцныя маразы.

У Гомельскай вобласці на 3 лютага ў васьмі раёнах адмянілі падвоз навучэнцаў з сельскіх населеных пунктаў у школы, паведамілі БелТА ў аблвыканкаме.

Часткова адменены школьныя аўтобусы ў Ельскім раёне.

«Рашэнне прымаецца мясцовымі распарадчымі органамі ўлады ў адпаведнасці з пагоднымі ўмовамі. Бацькоў загадзя папярэджваюць, каб яны паспелі арганізаваць бяспечнае знаходжанне школьнікаў дома», — дадалі ў аблвыканкаме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула