БЕЛ Ł РУС

Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца

2.02.2026 / 16:15

Nashaniva.com

У тыктоку сотні каментарыяў пра тое, што мароз быў мацнейшы, чым афіцыйна абвяшчаюць. Людзі пішуць: ну якія 25? У мяне на тэрмометры было 29. Якія 28? У мяне паказвала 32. І каму верыць? Сайтам ці свайму тэрмометру? Нехта нават лічыць, што па тэлевізары адмыслова паказваюць завышаную тэмпературу, каб не адмяняць працу прадпрыемстваў і заняткі ў школе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Мы спыталі ў фізіка з Акадэміі навук. Ён патлумачыў, як так атрымліваецца.

Пры нізкіх тэмпературах у бытавых тэрмометрах вадкасць можа прыліпаць да сценкі капіляра, і ўтвараюцца мікраразрывы слупка — непрыкметныя для вока. Уплывае і тое, што тэрмометр мы вешаем на сценах і вокнах без цеплаэкранаў.

Усё гэта прыводзіць да хібнасці тэрмометра на некалькі градусаў. А вось метэаролагі вымяраюць тэмпературу дакладнымі прыборамі.

Паказчыкам, якія даюць амерыканская Foreca, нарвежская Yr.no і нямецкая метэаслужбы, можна верыць.

Чытайце таксама:

У Ляхавіцкім раёне з-за моцнага марозу адбыўся абрыў лініі электраперадачы

Гэтай ноччу зноў чакаецца да мінус 30

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

У Пружанскім раёне з-за моцных маразоў прыпынілі заняткі ў школах

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Каментары да артыкула