У Ляхавіцкім раёне з-за моцнага марозу адбыўся абрыў лініі электраперадачы
Здарэнне адбылося сёння раніцай, піша БелТА.
З-за нізкай тэмпературы быў зафіксаваны абрыў на лініі электраперадачы 10 кВ, паведамляе БелТА.
Часова без электразабеспячэння засталіся вёскі Шчэрбава, Каўпакі і Малышы. Брыгада Ляхавіцкага РЭС аператыўна прыбыла на месца і распачала работы.
Да 13.35 электразабеспячэнне было цалкам адноўлена.