Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы
Столькі было на станцыі «Палеская».
У Мінску было мінус 28°С, на Бабруйшчыне ў 07:40 было мінус 30°С
Цікава, што на поўначы Беларусі было «ўсяго» мінус 22°С, тады як на паўночны захад ад Вільні наогул было мінус 34°С.
Сітуацыя ў 10:20 раніцы
Такім чынам, рэкорд гэтай зімы пабіты. Перад тым, 14 студзеня, на станцыі «Вялікі Межнік» у Шклоўскім раёне было мінус 29,7.
Абсалютным жа мінімумам зімы ў Беларусі лічыцца студзень 1940 года, калі ў Талачыне было мінус 42,2.
Халадэча пратрымаецца яшчэ некалькі сутак. На выхадных павінна быць мінус пяць-сем, потым зноў стане халадней.