12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу
У Полацку дзіця атрымала цяжкія траўмы падчас катання на цюбінгу.
Як піша СК, першы спуск з гары прайшоў без здарэнняў, аднак падчас другога цюбінг закруціла, і ён ударыўся аб дрэва.
Бацька, які знаходзіўся побач, спрабаваў змяніць траекторыю руху, але прадухіліць удар не ўдалося.
Хлопчык у цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі.