БЕЛ Ł РУС

У Мінску п'яны мужчына скраў у школьніка тэлефон, ключы і акуляры

2.02.2026 / 08:55

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў верасні, а цяпер прайшоў суд.

Неяк увечары мужчына ішоў праз школу ў Маскоўскім раёне сталіцы. У траве ён заўважыў мабільны тэлефон, сонечныя акуляры і звязку ключоў ды забраў сабе, пішуць Мінск-навіны.

На наступны дзень зламыснік здаў тэлефон у ламбард, а ключы і акуляры пакінуў у сябе дома.

Бацькі школьніка звярнуліся з заявай у міліцыю, ацаніўшы нанесеную шкоду ў 820 рублёў.

Асобу мужчыны ўстанавілі па запісах камер відэаназірання, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Сваю віну ён цалкам прызнаў, у здзейсненым раскаяўся, нанесеную шкоду добраахвотна кампенсаваў.

Суд вызначыў яму тры месяцы арышту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула