БЕЛ Ł РУС

Заўтра мінус 25. А ў школу трэба ісці?

1.02.2026 / 17:59

Сяргей Гезгала

Паводле прагнозаў на панядзелак, тэмпература паветра ўначы і раніцай у большасці раёнаў краіны дасягне мінус 25, а месцамі — напрыклад, у раёнах Бабруйска і Смаргоні, нават да мінус 28—30 градусаў марозу. У такія маразы далёка не ўсе машыны завядуцца.

Каты беларускія. Фота сацсетак

Ці трэба ісці ў школу пры такім марозе? Правіла такое: калі тэмпература мінус 20 градусаў і ніжэй, школы могуць адмяняць заняткі, а бацькі маюць права не адпраўляць дзяцей у школу, нават калі заняткі не адменены. Пры гэтым ніякіх апраўдальных дакументаў НЕ ТРЭБА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула