Эксперт адказала, чаму ў аптэках нават адной сеткі могуць быць розныя цэны на лекі
Кіраўніца гомельскай «Фармацыі» Людміла Сапега ў эфіры тэлеканала СТБ расказала, чаму ў аптэках адрозніваюцца цэны на лекавыя прэпараты.
«Гэта можа быць звязана з пэўнымі праграмамі лаяльнасці, якія прапануюцца для забеспячэння даступнасці. Можа быць звязана з рознымі тэрмінамі пастаўкі лекавых сродкаў, — растлумачыла Людміла Сапега. — Інакш кажучы, напрыклад, закупачная цана лякарства была адна, і, паколькі у нейкай аптэцы абарот большы, яго раскупілі хутчэй. А на абласны аптэчны склад зроблена пастаўка па новай цане, і аптэка ўжо закупляе лякарствы па новай цане. Такім чынам атрымліваецца, што і ў адной аптэцы цана ў розныя дні можа адрознівацца».