БЕЛ Ł РУС

Начны цягнік з Віцебска спазніўся — пасажыраў у сталіцы засялілі ў гатэль

1.02.2026 / 10:39

Nashaniva.com

Цягнік №711 Віцебск — Мінск прыбыў у сталіцу ноччу са спазненнем амаль на дзве гадзіны.

Беларуская чыгунка размясціла ў сталічным гатэлі «Экспрэс» некаторых пасажыраў цягніка з Віцебска, які спазніўся, паведамілі Sputnik у даведачнай службе чыгуначнага вакзала.

Цягнік №711 Віцебск-Мінск адправіўся з віцебскага вакзала 31 студзеня ў 19:04 і прыбыў у Мінск са спазненнем амаль на дзве гадзіны — у 1:32 1 лютага.

«Пасажыры, якім трэба было дачакацца, пакуль у Мінску пачне хадзіць грамадскі транспарт, былі размешчаны ў гатэлі «Экспрэс», — сказалі ў даведачнай службе чыгуначнага вакзала.

Там не ўдакладнілі, колькі пасажыраў скарысталіся гэтай магчымасцю.

Час прыбыцця саставу ў беларускую сталіцу згодна з раскладам — ​​22:43, але па тэхнічных прычынах цягнік быў спынены на перагоне Багушэўская.

Спазненне на станцыю Жодзіна складала 2 гадзіны 20 хвілін, у Мінск ён таксама прыбыў са спазненнем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула