БЕЛ Ł РУС

Батсвана прыгразіла адправіць у Германію 40 тысяч сланоў з-за спрэчкі вакол слановай косці

31.01.2026 / 14:15

Nashaniva.com

Улады Батсваны рэзка абвастрылі канфлікт з Германіяй вакол палітыкі аховы сланоў. Міністр навакольнага асяроддзя Вінтэр Байпуса Малотсі заявіў, што яго краіна гатовая «дэпартаваць» у Германію 40 тысяч сланоў.

Фота: Wolfgang Kaehler / LightRocket via Getty Images

Паводле яго слоў, вялікая колькасць сланоў у краіне прыводзіць да разбурэння сельскагаспадарчых угоддзяў і гібелі людзей, а забарона на гандаль слановай косцю пазбаўляе дзяржаву сродкаў для кампенсацый фермерам, піша Bild.

«Нам не патрэбная дапамога ў развіцці. Мы хочам зарабляць уласныя грошы, у тым ліку і на жывёлах. Нядобра прасіць міласціну. Камусьці, відаць, падабаецца бачыць нас у такім становішчы», — сказаў Малотсі.

Прычынай рэзкіх заяў стала пазіцыя Берліна, які, як і Еўрапейскі саюз у цэлым, выступае супраць адкрыцця нават сертыфікаванага гандлю слановай косцю.

Паводле даных Малотсі, цяпер у краіне налічваецца каля 150 тысяч сланоў, а на складах захоўваецца 160 тон слановай косці, пераважна ад жывёл, што загінулі натуральнай смерцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула