БЕЛ Ł РУС

Беларускі Чырвоны Крыж арганізаваў у Мінску тры мабільныя пункты абагрэву

31.01.2026 / 13:45

Nashaniva.com

У пункце абагрэву прапануюць сагрэцца гарачай гарбатай, з’есці салодкае, пры неабходнасці атрымаць цёплыя рэчы.

Фота: БЧК

Беларускі Чырвоны Крыж арганізаваў у Мінску тры мабільныя пункты абагрэву, паведаміла БелТА старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БЧК Раманія Зорына.

«У сувязі з халодным надвор’ем, нягледзячы на тое, што сёння непрацоўны дзень, мы арганізавалі ў Мінску тры мабільныя пункты абагрэву. Працуюць нашы супрацоўнікі і валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа», — сказала Раманія Зорына.

Паводле яе слоў, пералік паслуг традыцыйны. У пункце абагрэву прапануюць сагрэцца гарачай гарбатай, з’есці салодкае.

Пры неабходнасці можна атрымаць цёплую вопратку, рукавіцы, шапкі, цёплае паліто або куртку. Таксама тут даюць агульную інфармацыю пра неабходнасць карыстання ахоўнымі крэмамі і іншымі сродкамі, навучаюць аказанню першай дапамогі пры абмаражэннях.

Пункты абагрэву арганізаваны ў трох раёнах горада: у Заводскім (у раёне рынку), каля станцыі метро «Уручча» (на адным з прыпынкаў на выезд з горада) і ў Савецкім раёне — у Сельгаспасёлку.

Чытайце таксама:

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць

Каментары да артыкула