БЕЛ Ł РУС

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі

31.01.2026 / 13:29

Nashaniva.com

Сёння раніцай на нумар 112 паступіла паведамленне пра тое, што паблізу вёскі Дзегцяроўка замярзае 28‑гадовы мужчына.

Сувязь з ім падтрымлівалі па мабільным тэлефоне. Ратавальнікі растлумачылі мужчыну, як адправіць геалакацыю са смартфона, і па атрыманых каардынатах вызначылі яго прыблізнае месцазнаходжанне, паведамляе прэс-служба МНС.

Падчас абследавання мясцовасці пешымі групамі ратавальнікі па слядах у снезе знайшлі мужчыну. Яго эвакуявалі на снегаходзе да дарогі і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула