БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

31.01.2026 / 13:07

Nashaniva.com

На нядзелю і панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У ноч і раніцу нядзелі на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра панізіцца да -25…-30 °C.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра панізіцца да -25…-30 °C, месцамі да -31…-33 °C.

Сёння ноччу найхаладней было ў Езярышчы: мінус 26,3°С, у Докшыцах было мінус 26,2°С, у ваколіцах Полацка — мінус 25,4°С.

Мінімум гэтай зімы быў у ноч на 14 студзеня. На метэастанцыі «Вялікі Межнік» у Шклоўскім раёне было мінус 29,7°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула