БЕЛ Ł РУС

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве

30.01.2026 / 10:42

Nashaniva.com

«Гаворка ідзе не толькі пра маю асабістую бяспеку, але і пра супрацоўнікаў нашага офіса».

Фота: ОСЦ

Офіс Святланы Ціханоўскай з 30 студзеня пачне працаваць з Варшавы. Пра гэта піша выданне Rzeczpospolita.

Ціханоўская патлумачыла пераезд зніжэннем узроўню аховы, які ёй забяспечваўся ў Літве.

«Я думала, што вяртацца на радзіму мне давядзецца з Вільні, якая знаходзіцца ўсяго за 30 км ад мяжы з Беларуссю. Але ўзровень нашай аховы ў Літве змяніўся. Гаворка ідзе не толькі пра маю асабістую бяспеку, але і пра супрацоўнікаў нашага офіса. Гэта прымусіла мяне шукаць іншыя рашэнні і рэарганізоўваць нашу дзейнасць», — прыводзіць яе словы выданне.

Святлана Ціханоўская не стала ўдакладняць прычыны такога рашэння літоўскага ўрада.

«Я вельмі ўдзячная Літве, якая першай працягнула мне руку і на працягу многіх гадоў падтрымлівала беларускія дэмакратычныя сілы», — сказала яна.

Пра будучы пераезд Ціханоўскай і часткі Офіса ў Варшаву «Наша Ніва» паведамляла яшчэ ў снежні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула