У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска
Самая танная аднапакаёўка знаходзіцца у трохпавярховіку 1961 года на вуліцы Нававіленскай.
Плошча ў яе амаль 26 «квадратаў». З іх 18 кв. м займае асноўны пакой, а кухня — усяго толькі 4,4, піша Onliner.by.
Аднапакаёўку прадаюць за $58 700, але ў гэтай гісторыі ёсць важны нюанс.
Дом уключаны ў праграму зносу, а значыць, купля разглядаецца з прыцэлам на будучае перасяленне. Усе дэталі прадавец гатовы расказаць пры паказе.
Таксама ўласнік гатовы разгледзець абмен на выдзеленую долю ў кватэры.